Прэс-служба Святланы Ціханоўскай распаўсюдзіла заяву «ў сувязі з масіраваным укідам рознага роду матэрыялаў пра Сяргея Ціханоўскага, у прыватнасці, па яго пазіцыі па Крыме».

«Мы прыводзім [на відэа] яго адказ на пытанне «чый Крым?» ад 2020 года, — піша прэс-служба і дадае: — Усе каментары вы зможаце атрымаць у Сяргея, як толькі ён выйдзе з турмы».

Вось далучанае відэа, глядзець з 55:00. З гэтага відэа можна зразумець таксама агульнае бачанне палітычнага моманту Ціханоўскім, па стане на май гэтага года.

На адным з пікетаў па зборы подпісаў журналіст запытаўся ў Сяргея Ціханоўскага, як ён ацэньвае пагрозу для Беларусі з боку Расіі. На што блогер адказвае: «Я таксама думаю, хто ў Беларусі прарасійскі кандыдат? Бо проста не ўмешвацца ў нашыя ўнутраныя справы Расія наўрад ці можа сабе дазволіць, асабліва пасля канфліктаў ва Украіне. І пасля я зразумеў, што гэты кандыдат ужо 26 год тут ёсць, гэта кандыдат, які 30 дарожных карт падпісвае. Ён ёсць ужо, і яны ў ім упэўненыя, насамрэч». 

А як выбудоўваць адносіны з Расіяй? «Мы павінны жыць у суверэннай, незалежнай дзяржаве, у Беларусі, сябраваць з усімі суседзямі, у тым ліку з рускімі, таксама як з украінцамі і астатнімі. Не супраць кагосьці з кімсьці сябраваць, а проста сябраваць — і ўсё, наколькі гэта будзе магчыма».

Нагадаем, што раней праўкраінскі сайт «Інфармнапалм» заявіў, што Ціханоўскі наведваў анексаваны Крым у 2017 годзе і прылятаў туды праз Расію. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?