У Гомелі на мітынгу Святланы Ціханоўскай адбыліся спробы правакацый.
Як толькі кандыдатка ў прэзідэнты павіталася са шматтысячным натоўпам, з першых шэрагаў раздаўся нечы крык у мегафон: «Адкажы, чаму з падману пачынаеш? Чаму схавала даходы?!»
Правакатар, які прыйшоў з мегафонам у заплечніку. Фота Надзеі Бужан.
Да мужчыны з мегафонам адразу праціснуліся ахоўнікі. Забіраць тэхніку не сталі, але правакацыю спынілі. Да канца мітынгу ён ні разу не падаў голас.
Правакатара ўдалося ідэнтыфікаваць. Гэта намеснік дырэктара па ідэалогіі аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. Ён быў намеснікам старшыні выбарчай камісіі на адным з участкаў на леташніх парламенцкіх выбарах.
Увечары пасля мітынгу карэспандэнт «Нашай Нівы» спрабаваў звязацца з мужчынам, аднак яго мабільнік быў адключаны.
Такая самая правакацыя адбылася ў канцы сустрэчы — дзяўчына ўзростам каля 25 гадоў праціснулася да сцэны, выхапіла з заплечніка мегафон і стала выкрыкваць: «Людзі, каму вы верыце, тут няма за каго галасаваць!» Натоўп быў настроены да дзяўчыны нервова, служба бяспекі ўзяла яе ў кола, каб людзі яе не чапалі. Урэшце дзяўчына дала драпака.
Вось яна трапіла на відэа:





