Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Спартак Сірэнка, які быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Мінску і асуджаны на 10 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» і «непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі», не выйшаў на волю 24 ліпеня, паведамляе spring96.org

Вядома, што пасля сутак ён быў пакінуты пад вартай у якасці падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса - «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

26 ліпеня ў кватэры Спартака Сірэнкі, дзе пражывае яго жонка, прайшоў ператрус. Супрацоўнікі міліцыі нічога не канфіскавалі.

Нагадаем, вечарам 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах краіны прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. У сталіцы ў той вечар было затрымана каля 300 чалавек, многія з іх былі аштрафаваныя і адпраўленыя на «суткі».

Пазней па гэтых падзеях былі распачатыя крымінальныя справы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У рамках крымінальных спраў ужо затрыманыя Антон ШумаўУладзіслаў Усцін, Уладзімір ХамічкоўАнтон Валавік і яшчэ мінімум чатыры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0