Фота СК
Здарэнне адбылося ў нядзелю а 14:00, піша СК.
25-гадовы жыхар Столінскага раёна разам з чатырма знаёмымі пасля распівання спіртных напояў прыйшоў купацца на кар'ер на тэрыторыі раёна. Падчас купання хлопец стаў тануць.
Знаёмыя выцягнулі яго на бераг, выклікалі хуткую і сталі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Аднак дапамога станоўчых вынікаў не дала і медыкі канстатавалі смерць мужчыны.





