Кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая пацвердзіла, што не будзе ладзіць ніякіх мітынгаў у сваю падтрымку. Сваё рашэнне яна абгрунтавала ў тым ліку пагрозамі, якія нібыта паступаюць у адрас яе, яе дзяцей, а таксама давераных асобаў.

Ганна Канапацкая, фота Надзеі Бужан

Ганна Канапацкая, фота Надзеі Бужан

«Улада, засяроджаная на барацьбе з іншадумствам і пратэстнымі настроямі, сёння не здольная абараніць кагосьці, акрамя сябе, што робіць вулічную агітацыю небяспечнай», — напісала Канапацкая ў фэйсбуку.

Разам з тым яна спрабуе дамовіцца на сустрэчы з калектывамі прадпрыемстваў. Даслала 50 лістоў, але ніхто не адказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0