Мінздароўя паведамляе, што ў Беларусі на 26 ліпеня ачунялі і выпісаныя 60 тыс. 425 пацыентаў (433 за суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь час зарэгістраваныя 67 тыс. 132 чалавекі з каранавірусам (130 за суткі). Усяго праведзена 1 млн. 251 тыс. 359 тэстаў (9 735 за суткі).

За ўвесь час памерлі 534 чалавекі (4 за суткі).

Г.зн., зараз у краіне 6707 актыўных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0