Пасля агітацыйнага пікета ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Брэсце 25 ліпеня затрыманыя два чалавекі, паведамляе Брэсцкая газета.

«Яны выходзілі з парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе скончыўся агітацыйны пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Іх схапілі некалькі чалавек у цывільным, запіхнулі ў бусік і павезлі. Хлопцы былі ў майках з гербам «Пагоня», — распавёў» БГ «раніцай 26 ліпеня праваабаронца Раман Кісляк.

А неўзабаве пасля гэтага з ім звязаўся адзін з хлопцаў.

«На Маскоўскай каля ДК гэта было. Пад'ехалі і заштурхалі ў аўтобус. Павезлі ў Маскоўскі РАУС. Пратрымалі там дзесьці дзве гадзіны. Правялі «прафілактычную» гутарку аб недапушчэнні расклейваць улёткі, якія дыскрэдытуюць уладу і адпусцілі без складання якіх-небудзь пратаколаў», — паведаміў хлопец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0