Такое меркаванне выказаў кіраўнік афіцыйнага Саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў у інтэрв'ю ютубканалу «Белая Русь» Аляксандра Шпакоўскага.

«Спроба ўкінуць у дзень выбараў эмоцыю будзе, спроба выклікаць радыкальнае абвастрэнне, радыкалізму ў грамадстве, безумоўна будзе. Масавы выхад на вуліцы будзе. Але, я таксама ўпэўнены, што сістэма, дзяржаўная, медыйная, служб праваахоўчых служб з гэтым выклікам справіцца», — мяркуе ён.

«Пакуль такіх ужо сур'ёзных нараканняў на прафесіяналізм гэтых служб не ўзнікае, — працягнуў Крывашэеў. — Хтосьці кажа, што яны дзейнічаюць жорстка, але, на жаль, таго патрабуе момант і тыя сілы, знешнія і ўнутраныя, які скіраваныя на тое, каб выклікаць беспарадкі. Таму прыходзіцца дзейнічаць жорстка».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру