Адкуль у камандзе Святланы Ціханоўскай узяліся маладзёны, якія суправаджаюць яе ў турнэ па Беларусі, разабралася Радыё Свабода. У аб’яднаным штабе пытанне пераадрасавалі актывістам штаба Віктара Бабарыкі, дзе ўзяліся забяспечыць ахову кандыдаткі на прэзідэнта. Актывіст штаба Глеб Германчук запэўніў, што да прафесійных ахоўнікаў яны не звярталіся — усё, што робіцца для аховы, робіцца валанцёрамі.

Фота Надзеі Бужан. 

«Гэта некалькі чалавек. На пікеце, дзе я быў, было 4—5 чалавек. Мяркую, сёння ў Віцебску (апытанне праводзілася ўчора — заўв. НН) будзе больш, бо людзей прыходзіць з кожным разам усё болей. Але гэта не ахоўнікі, яны як валанцёры адгукнуліся на заклік яшчэ Віктара Бабарыкі і прыйшлі ў ягоную каманду, а цяпер дапамагаюць Святлане.

Дзяўчат трэба і да сцэны давесці, і потым прасачыць, каб усё прайшло добра, паднесці кветкі, ваду. Зрабіць, каб было зручна ўсім: Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала.

Мы вельмі ўдзячныя валанцёрам, што яны ўзялі на сябе гэтую працу, але, паўтаруся, гэта не прафесійныя ахоўнікі, а валанцёры з нашай каманды, мы ўсіх іх ведаем у твар ужо шмат часу», — сказаў Глеб Германчук са штаба Віктара Бабарыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру