35-гадовы гарадзенец Дзмітрый Фурманаў быў затрыманы 29 мая. Хлопца, які быў рэгіянальным каардынатарам Святланы Ціханоўскай, забралі проста падчас збору подпісаў. У той жа дзень былі затрыманы Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі.

Дзмітрый Фурманаў

Дзмітрый Фурманаў

У выніку Фурманаву выставілі абвінавачванне — «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). Ужо амаль два месяцы актывіст знаходзіцца ў СІЗА №1 Мінска на вуліцы Валадарскага. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 

Яго мама і дзяўчына 26 ліпеня пачынаюць бестэрміноўную галадоўку пад сценамі СІЗА.

«Мы, Вольга Фурманава і Вольга Каракіна, паведамляем пра тое, што ў 13:00 26.07.2020 па адрасе г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1 аб'яўляем бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і ўтрымання пад вартай у СІЗА №1 Дзмітрыя Фурманава і іншых палітычных зняволеных па артыкуле 342», — гаворыцца ў звароце.

Патрабаванне даведзеных да адчаю жанчын — вызваленне палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?