«Некаторыя рэчы мы маглі зрабіць і па-іншаму», — адказаў Джонсан пасля некалькіх пытанняў Бі-бі-сі пра тое, чаму ў Брытаніі ад Covid-19 памерлі больш за 45 тысяч чалавек — больш толькі ў Бразіліі і ЗША. Прэм'ер-міністр таксама прызнаў, што застаюцца «адкрытыя пытанні» з нагоды таго, ці своечасова ў краіне абвясцілі каранцін.

Падчас інтэрв'ю палітычнаму рэдактару Бі-бі-сі Лоры Кюнсбергу Борыс Джонсан спрабаваў сысці ад аналізу дзеянняў урада ў першыя месяцы пандэміі, настойваючы, што «для гэтага яшчэ будзе час».

«Цяпер не час праводзіць расследавання таго, што адбылося ў мінулым (…). Цяпер, як мне здаецца, жыхары Брытаніі хочуць, каб мы засяродзіліся на падрыхтоўцы да магчымага вяртання віруса зімой», — падкрэсліў ён.

Брытанская апазіцыя палічыла гэтае інтэрв'ю прызнаннем у некампетэнтнасці. «Борыс Джонсан, нарэшце, прызнаў, што яго ўрад падрыхтаваў дрэнны адказ на каранавірус, — сказаў міністр аховы здароўя з ценявога кабінета лейбарыстаў Джонатан Ашворт. — Ён занадта доўга не ўсведамляў пагрозу віруса, занадта доўга не ўводзіў локдаўн і занадта доўга не прымаў крызіс сур'ёзна».

На мінулым тыдні Джонсан паабяцаў у будучыні прызначыць незалежнае расследаванне дзеянняў свайго ўрада перад і падчас пандэміі, але ніякіх падрабязнасцяў на гэты конт пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0