Вядучы СТБ Рыгор Азаронак (сын таго самага Юрыя Азаронка, найбольш адыёзнага прапагандыста з 90-ых) выказаў сваю салідарнасць з «Залатым пяром» Беларусі, калумністам «Советской Белоруссии» Андрэем Мукавозчыкам.

Азаронак адрэагаваў на публікацыю асабістых даных Мукавозчыка ў тэлеграм-канале Нехта.

«[Тэлеграм-канал] заклікаў сваіх прыхільнікаў да фізічных распраў з аўтарам. Вось такая дэмакратыя і свабода слова. Калі аргументаў няма, у ход ідуць цкаванне і пагрозы», — так ацэньвае сітуацыю вядучы дзяржаўнага канала.

Ён упэўнены, што гэта не мае ніякага дачынення да журналісцкай этыкі і плюралізму, а брудная, нахабная, цынічная і подлая гульня.

«Яны лічаць, што могуць цкаваць, зневажаць, абражаць людзей. А любы адказ выклікае злосць і нянавісць. Аб'яднаны жаночы штаб падаў заяву на журналіста ў Генеральную пракуратуру. За слова, за артыкулы. Шантаж, пагрозы, даносы. Вось іх метады», — каментуе Азаронак.

Далей Азаронак паскардзіўся, што сутыкнуўся з кібербулінгам.

«Вы ў курсе наконт мужчынскіх паняццяў. Захапляюся Вашым талентам. Шакалы будуць віскатаць і далей. Чакаем новы тэкст», — выказвае падтрымку Мукавозчыку Азаронак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0