Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Дзмітрый Жук асудзілі дзейнасць недзяржаўных СМІ. Пра гэта яны размаўлялі ў эфіры «Клуба рэдактараў».

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі: на мой погляд, частка даволі папулярных СМІ адкрыта стала на антыдзяржаўныя рэйкі. Напэўна, гучна будзе — на рэвалюцыйныя рэйкі. Яны не проста асвятляюць падзеі, якія адбываюцца, а аказваюць садзейнічанне», — сказаў Іван Эйсмант.

«Іван Міхайлавіч, ніякіх рэвалюцый. Яны рыхтуюць пераварот», — падтрымаў думку Дзмітрый Жук.

Кіраўнік тэлекампаніі «Мір» Уладзімір Пярцоў заявіў, што дзейнасць некаторых СМІ не мае ніякага дачынення да журналістыкі. Стрым з вулічных акцый — гэта падрыўная і дэструктыўная праца, якая каардынуе пратэсты, перакананы ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?