Грамадзянін Беларусі, які працаваў на пляцоўцы АЭС «Рупур» у Бангладэш, памёр 23 ліпеня ад сардэчнага прыступу, паведамляе Інтэрфакс.

Па дадзеных выдання Ittefaq, рабочы прыляцеў у Бангладэш 16 ліпеня і знаходзіўся на каранціне, у далейшым ён павінен быў далучыцца да падрадчыка будаўніцтва.

У «Расатаме» «Інтэрфаксу» пацвердзілі смерць рабочага, таксама паведамілі, што меркаваная прычына смерці — сардэчная недастатковасць. Ён быў супрацоўнікам адной з «дачок» АСЭ (АТ «Атамбудэкспарт», генпадрадчык), дадалі ў дзяржкарпарацыі.

Мясцовыя СМІ не звязваюць смерць рабочага з каранавіруснай інфекцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0