Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках сустрэчы з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкявічусам, пракаментаваў падзеі выбарчай кампаніі ў Беларусі, перадае БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што выбарчая кампанія праходзіць у строгай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. «Уся структура дзяржаўнай улады ў Беларусі нацэлена на тое, каб падрыхтоўка і правядзенне прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ішлі ў поўнай адпаведнасці з законам і з захаваннем правоў чалавека. Але кіраўніцтва Беларусі не дапусціць, каб штучна была дэстабілізаваная сітуацыя ў грамадстве, краіне ці каб гэта прывяло да страты суверэнітэту, незалежнасці дзяржавы», - сказаў кіраўнік МЗС.

У. Макей сёння здзяйсняе аднадзённы рабочы візіт у Латвію. Гэтую краіну ў красавіку павінен быў наведаць Аляксандр Лукашэнка. Аднак у сувязі з успышкай каранавіруса візіт быў перанесены на больш познія тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0