Cустрэча з даверанымі асобамі Святланы Ціханоўскай распачалася ў Гродне ў Каложскім парку.
Сабралася больш за 500 асоб, паведамляе Белсат.
Сустрэчу ладзяць давераныя асобы кандыдаткі Мікалай Салянік, Яўген Амплееў, Павал Мількоўскі.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат».
Сярод іншых, выступіла Галіна Андрэйчык — старая жанчына з Гродна, якая прыйшла на Плошчу блаславіць Сяргея Ціханоўскага ў той дзень, калі яго затрымалі, а ў выніку стала аб'ектам увагі КДБ і дзяржаўных тэлеканалаў.
У другой палове акцыі гарадзенцы атрымалі доступ да адкрытага мікрафону. Кажуць пра тое, што ім надакучыў Лукашэнка, што вераць у дабрабыт толькі пасля змены ўлады.
«Просім міліцыю і спецслужбы не выконваць злачынных загадаў, а пагоны адкласці да 10 жніўня», — гучыць з мікрафону.





