Падрабязнасці гэтай крымінальнай справы ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё Мінск» распавяла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, паведамляюць Мінск-Навіны.

33-гадовая жыхарка Воранава знайшла профіль у Instagram, уладальнікі якога прапаноўвалі аказаць магічныя паслугі па ачыстцы кармы і зняцці псуты. Жанчыну зацікавіла прапанова, і, размаўляючы з «экстрасэнсамі», яна пералічвала ім сумы за нібыта аказаныя паслугі на нумар рахунку.

Так, дзяўчына даслала фота сваёй сям'і, і менавіта па іх махлярка нібыта здымала псуту. На адным са здымкаў варажбітка ўбачыла аўтамабіль, сказала, што ён пракляты і яго неабходна «ачысціць». Калі пацярпелая адказала, што ў яе няма на гэта грошай, махлярка прапанавала прадаць машыну, а грошы пераслаць ёй, што даверлівая жанчына і зрабіла.

Пры гэтым «экстрасэнс» прасіла жанчыну выдаляць ўсю перапіску, нікому не распавядаць пра іх зносіны, казала, што, калі пра гэта хтосьці даведаецца, не наступіць жаданы эфект.

Маладая жанчына да апошняга не хацела звяртацца ў праваахоўныя органы. Але калі пра сітуацыю дазнаўся яе муж, ён адразу зразумеў, што гэта ашуканцы. Высветлілася, што з лютага па май даверлівая дама пералічыла «экстрасэнсам» больш за 35 тыяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0