У сувязі з разьвіцьцём інтэрнэт-праекта Газэта Arche шукае на сталую працу рэдактара/журналіста (праца на сайце).
Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні.
У абгрунтаваных выпадках магчымая дыстанцыйная занятасьць.
Для працы на пасадзе патрабуецца ўменьне самастойна працаваць з аўдыторыяй, а таксама:
- уменьне ствараць матэрыялы грамадзка-палітычнага кірунку;
- уменьне працаваць з агрэгатарамі навін (яндэкс дзэн і г.д.);
- уменьне працаваць з сацыяльнымі сеткамі.
Памер заробку залежыць ад выкананьня пастаўленых паказчыкаў.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.
Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Рэзюмэ высылаць да 5 жніўня на адрас: [email protected]
Пры апісаньні журналісцкай працы спасылкі абавязковыя.
Кантактны тэлефон: (29) 550-79-69 (МТС).





