Фота «Віцебскай вясны»

Фота «Віцебскай вясны»

Чарговы судовы працэс над актывісткай БХД Таццянай Севярынец прайшоў 22 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Суддзя Дзяніс Аляксеенка прызнаў Севярынец вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч. 3 арт. 23.34 КаАП) і аштрафаваў на 30 базавых велічыняў. Пра гэта паведамляе «Віцебская вясна». 

Як зафіксавана ў двух адміністрацыйных пратаколах, складзеных на Таццяну Севярынец маёрам міліцыі Склімянком, жанчына ўзяла актыўны ўдзел у не дазволеных уладамі масавых мерапрыемствах каля ГЦ «Марка-Сіці» 31 траўня і 7 чэрвеня. На пікетах «публічна выказвала свае асабістыя і грамадска-палітычныя інтарэсы, скандавала лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Стоп таракан!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0