Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 167 выпадкаў каранавіруса (за ўвесь час 66 688 выпадкаў).
Учора было 173 выпадкі, пазаўчора — 135.
За дзень выздаравелі 378 чалавек (за ўвесь час 59 439), тэстаў зроблена за суткі 10 305 (усяго 1 219 705).
За суткі памерлі 6 чалавек (усяго з пачатку пандэміі 519).





