Мерапрыемства адбудзецца 22 жніўня на закрытым стадыёне ў Лейпцыгу, разлічаным на 12 тысяч гледачоў. Для добраахвотнікаў выступіць нямецкі поп-спявак Цім Бендзка, паведамляе The Guardian.

Перад канцэртам удзельнікам выдадуць маскі і флюарэсцэнтныя антысептыкі — па слядах, якія будуць свяціцца, навукоўцы плануюць вызначаць, што людзі чапаюць часцей за ўсё. Акрамя таго, кожны госць атрымае спецыяльны бранзалет, які фіксуе месцазнаходжанне. Так даследчыкі зразумеюць, як менавіта ўзаемадзейнічаюць наведвальнікі масавай падзеі, наколькі блізка падыходзяць адно да аднаго, у якіх месцах збіраюцца часцей.

Трапіць на канцэрт змогуць толькі людзі ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў з адмоўным тэстам на каранавірус, праведзеным не раней чым за 48 гадзін да падзеі. Усім зарэгістраваным адправяць набор для самастойнага тэставання. Пры гэтым навукоўцы адзначаюць, што не могуць гарантаваць поўную бяспеку падчас эксперыменту.

На сайце праекта таксама сказана, што ў гэты дзень плануюць разыграць тры сцэнары. На першым выступе ўсім дазволяць паводзіць сябе як да пандэміі. У другім варыянце — адкрыюць больш уваходаў на пляцоўку і заблакуюць кожнае другое крэсла на трыбунах, каб людзі знаходзіліся на адлегласці. На трэці канцэрт пусцяць толькі 2 тысячы гледачоў, абавязаўшы ўсіх вытрымліваць дыстанцыю паўтара метра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0