Фота з тэлеграма
У Палтаве аўтазгоншчык узяў у закладнікі паліцэйскага і пагражае яму гранатай, паведаміў тэлеканал «112» са спасылкай на словы намесніка кіраўніка МУС Антона Герашчанкі.
«Апошнія навіны з месца такія, што супрацоўнік паліцыі быў заменены на начальніка крымінальнага вышуку, які вырашыў рызыкаваць сваім жыццём замест радавога супрацоўніка. Машына з гэтым злачынцам і з закладнікам едзе па Палтаве, яе суправаджаюць паліцэйскія», — распавёў Герашчанка.
Паводле інфармацыі «РБК Украіна», у закладніках знаходзіцца начальнік упраўлення крымінальнага вышуку ў Палтаўскай вобласці палкоўнік паліцыі Віталь Шыян.





