Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Экс-кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, які прэтэндаваў на пасаду прэзідэнта Беларусі, не пакідаў тэрыторыю краіны, тым больш з дапамогай амерыканскіх спецслужбаў, заявіў «Інтэрфаксу-Захад» прэс-сакратар Цапкалы Аляксей Урбан у чацвер.

«Беларусь гэта сапраўды еўрапейская дзяржава, але яна не ўваходзіць у склад Еўрапейскага саюза. Валерый Цапкала ў дадзены момант знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, не хаваючы гэтага факта. І ў гэты ключавы перыяд для сваёй краіны працягвае актыўны ўдзел у палітычным працэсе», — сказаў Урбан, каментуючы з'яўленне ў шэрагу тэлеграм-каналаў інфармацыі, што Цапкала быў эвакуяваны ў адну з еўрапейскіх дзяржаў з дапамогай амерыканскіх спецслужбаў.

Між тым, Урбан пацвердзіў, што на працягу двух апошніх тыдняў у яго не было вочных сустрэч з Цапкалам, кантакт адбываецца па тэлефоне і месенджарах. «У мяне няма і ценю сумненняў, што Валеры Цапкала знаходзіцца і працуе ў краіне. Перыяд яго адсутнасці на публіцы быў звязаны з падазрэннем на каранавірус і нежаданнем «заразіць» іншых», — сказаў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, у чацвер чакаецца «сумесны стрым Валерыя і Веранікі Цапкалаў». Урбан таксама паведаміў, што «Валерый Цапкала з'явіцца на публіцы ў набліжэйшы час, магчыма, у адной з рэгіянальных паездак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0