Пра гэта паведаміў офіс прэзідэнта Украіны.
22 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы (Украіна, Расія, АБСЕ) у фармаце відэаканферэнцыі.
Паводле прынятага рашэння, з 00:01 27 ліпеня павінен выконвацца рэжым поўнага і ўсёабдымнага спынення агню. На пасяджэнні таксама дамовіліся працаваць над тым, каб цалкам урэгуляваць узброены канфлікт на тэрыторыі ўкраінскага Данбаса.





