У катэдры Святога Аляксандра ў Кіеве развіталіся з вайсковым медыкам Міколам Ільіным, паведамляе Бі-бі-сі-Украіна.
Ён загінуў пад Зайцавым, на Данбасе, пры спробе эвакуяваць параненага байца.
Мікола Ільін нарадзіўся ў 1984 годзе ў Беларусі. У 2006 пераехаў у Эстонію, атрымаў эстонскае грамадзянства. Ва Узброеных сілах Украіны служыў па кантракце.
Яго труну накрылі трыма сцягамі — беларускім, украінскім, эстонскім.
Укрінформ
УНІАН
УНІАН
Укрінформ
Укрінформ
Фота Алега Моўчана
Чытайце таксама:
На Данбасе баевікі забілі ваеннага медыка-беларуса, які дапамагаў параненаму





