Дзяніс Шмыгаль. Фота «РБК-Украіна»

Дзяніс Шмыгаль. Фота «РБК-Украіна»

Кабінет міністраў Украіны сёння прыме рашэнне аб працягу каранціну ва Украіне да канца жніўня. Мінздароўя распрацавала адпаведную пастанову, піша «РБК-Украіна».

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль на пасяджэнні ўрада.

«У нас плануецца падаўжэнне адаптыўнага каранціну да 31 жніўня. Мы ўсе бачым, што такі падыход да каранцінных мераў дазваляе кантраляваць узровень захворвання ва Украіне», — сказаў ён.

Шмыгаль адзначыў, што штодня ва Украіне праводзяць ад 20 да 30 тысяч тэстаў.

За ўвесь час ва Украіне зафіксавалі 60 995 выпадкаў каранавіруса (за апошнія суткі 829), памерлі 1 534 чалавекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?