У чацвер днём пераважна на паўночнай палове краіны — кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі навальніцы. Вецер заходні, парывісты.
Ноччу +6..+12°С, днём +17..+23°С, піша pogoda.by.
У пятніцу, 24 ліпеня, уначы +6..+12°С, днём +18..+25°С.
У суботу стане цяплей: прыйдуць атмасферныя франты і цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы.
Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы.
Ноччу +8..+15°С, днём +22..+29°С, на поўначы +19..+21°С.





