Здарэнне адбылося ў мінулыя выходныя ў доме на вуліцы Зыгмунта Мінейкі, піша «Ашмянскі веснік».

Хлопчык быў дома з мамай і бабуляй, якія былі занятыя хатнімі справамі. Ён знайшоў на стале запалкі і вырашыў з імі пагуляць.

Зайшоўшы ў адзін з пакояў, малы падпаліў канапу.

На шчасце, дзіця не пацярпела.

Агнём пашкоджана маёмасць у пакоі, перакрыцце, закураны сцены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0