flcikr.com

flcikr.com

У Чарнагорыі з-за росту захворвання на каранавірус COVID-19 аб'яўлена эпідэмія на ўсёй тэрыторыі краіны. Абмежавальныя меры ўступаюць у сілу з 22 ліпеня, паведамляе «РБК-Украіна».

Такое рашэнне прыняў Нацыянальны каардынацыйны савет па інфекцыйных захворваннях пры ўрадзе Чарнагорыі, паведамляе ў Twitter Кабмін краіны.

З-за эпідэміі ўсім грамадзянам, старэйшым за сем гадоў,- трэба насіць маскі на адкрытым паветры і ў памяшканнях, масавыя сходы абмежаваныя 40 людзьмі на паветры і 20 — у памяшканнях.

Акрамя таго, да 6 жніўня падоўжана забарона на працу дыскатэк і начных клубаў, правядзенне вяселляў, дзён нараджэння і іншых урачыстасцяў. Да 30 жніўня забароненая жывая музыка ў забаўляльных установах. У розных рэгіёнах абмежаваны час працы кафэ і рэстаранаў.

Згодна са звесткамі Інстытута грамадскага здароўя ў Падгорыцы, за мінулыя суткі пратэставалі 612 чалавек, з іх 98 атрымалі станоўчы тэст на каранавірус. Памерлых за апошнія 24 гадзіны не было. Усяго з моманту аднаўлення эпідэміі ў чэрвені памерлі 26 чалавек, у краіне 1920 актыўных хворых.

Чарнагорыя — адна з нямногіх краін, якія прымаюць беларускіх турыстаў. На цяперашні момант для адпачынку ў Чарнагорыі не спатрэбіцца ні віза, ні наяўнасць пройдзенага ПЦР-тэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0