Здарэнне адбылося днём 21 ліпеня на вуліцы Чырвонаармейскай, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
«Хонда Акорд», якой кіраваў 33-гадовы мужчына, здзейсніла наезд на 7-гадовую школьніцу. Яна выбегла на праезную частку па-за пешаходным пераходам з-за прыпаркаваных машын.
У выніку аварыі дзяўчынцы прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні, яна ў бальніцы.
Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса.





