Інфармацыйная праграма «Панарама» сёння прысвяціла нуль хвілін тэлезваротам кандыдатаў. У той жа час палова эфірнага часу «Панарамы» была прысвечаная сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з выбарцамі.
Калі нехта думае, што 19 ліпеня дзяржаўнае ТБ прысвяціла палову часу рэпартажу з сустрэчы Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала з выбарцамі ў Мінску, на якую сабралася прыкладна ў 10 разоў больш людзей, чым да Лукашэнкі ў Гомелі, той памыляецца.
Пра Ціханоўскую нейтральных ці пазітыўных рэпартажаў на дзяржаўным ТБ не было.





