У ЗША маюць намер стварыць глабальную кааліцыю для барацьбы з «кітайскай пагрозай». Пра гэта паведаміў амерыканскі дзяржсакратар Майк Пампеа на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам, перадае Reuters.

Амерыканскія ўлады спадзяюцца, што атрымаецца стварыць кааліцыю, якая будзе спрабаваць пераканаць Кітай, што для іх нявыгадна «паводзіць сябе падобным чынам». ЗША хочуць, каб дзяржавы, якія разумеюць, што такое свабода і дэмакратыя, усведамлялі пагрозу, якая ідзе ад Камуністычнай партыі Кітая.

Дзяржсакратар назваў Кітай «агрэсарам», абвінаваціў яго ў выкарыстанні пандэміі ў сваіх мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0