Аляксандр Лукашэнка адзначае неабходнасць зрабіць максімум для таго, каб у наступнай пяцігодцы дадаткова павысіць дабрабыт грамадзян, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Гомель і вобласць маюць самыя цесныя сувязі адразу з дзвюма краінамі — Расіяй і Украінай. «Трэба гэтым карыстацца — ад продажу сельскагаспадарчай тэхнікі да пастаўкі прадуктаў харчавання», — канкрэтызаваў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, адзначыў, што ў выніку проціэпідэмічных мер ва Украіне прыкладна на пятую частку скарацілася вытворчасць у сельскай гаспадарцы. «З-за таго, што ізалявалі людзей і яны практычна своечасова не пасеялі. І ў гэты добры год у іх вельмі моцны спад. Ну падстаўце плячо. Яны ж плацяць за гэта. Прадайце туды сельскагаспадарчую прадукцыю, прадукты харчавання. Яны будуць у цане», — сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу і на той факт, што, паводле прагнозаў ААН, у найбліжэйшы час да мільярда чалавек у свеце будуць галадаць: «Значыць, нельга кідаць сельскую гаспадарку. Прадукты харчавання будуць у цане. І ўсё, што звязана з сельскай гаспадаркай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0