Здарэнне адбылося 20 ліпеня прыкладна ў 13:50, паведамляе абласная міліцыя.

26-гадовы хлопец на «Фіяце Пунта» рухаўся па дзіцячай гарадской бальніцы ў напрамку выязной брамы.

Фота абласной міліцыі

Фота абласной міліцыі

У гэты час двухгадовая дзяўчынка вырвала сваю руку ў маці і раптам выбегла на праезную частку дарогі з-за прыпаркаваных машын.

«Фіят» збіў дзяўчынку, з траўмамі яе шпіталізавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?