Мінулыя два тыдні начное неба для зямлян выглядала не зусім звычайна: непадалёк ад сузор’я Вялікай Мядзведзіцы заззяла яркая камета C/2020 F3 (NEOWISE). Нягледзячы на тое, што ў Беларусі ў гэты паўночны сектар неба застаецца светлым усю ноч, камету можна было лёгка ўбачыць простым вокам на невялікай вышыні над гарызонтам.
Такія яркія каметы — рэдкасць для астраномаў, часам даводзіцца чакаць гадоў дзесяць, каб убачыць на небе хвастатую зорку без тэлескопаў і бінокляў.
Фатограф Віктар Малышчыц не спаў некалькі начэй, каб паказаць, як змяніўся выгляд нашых архітэктурных і прыродных аб’ектаў дзякуючы з’яўленню над імі каметы NEOWISE.





