«Па вуліцы Янкі Купалы едзе аўтамабіль, якім кіруе п’яная жанчына. У салоне — малое дзіця» — такое паведамленне днямі атрымалі міліцыянеры Маладзечанскага РАУС, піша Рэгіянальная газета.

Першымі на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх. Яны знайшлі аўтамабіль без кіроўцы на пешаходным пераходзе па вуліцы Янкі Купалы.

Відавочцы паказалі, што п’яная жанчына з дзіцем пакінула аўтамабіль і ўцякла. У далейшым маладая маму была затрыманая інспектарам па справах непаўналетніх. Жанчыну перадалі супрацоўнікам ДАІ, а яе двухгадовага сына — сваякам.

Пры медыцынскім аглядзе канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым жанчынай паветры склала 3,6 праміле. Маладая мама прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці, а інфармацыя накіраваная ва ўпраўленне па адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0