Сума доўгу Беларусі за газ перад «Газпрамам» вырасла з $ 165,6 мільёна ў канцы мая да $ 273 млн зараз, паведаміла «Інтэрфаксу-Захад» інфармаваная крыніца.
У той жа час крыніца не выключыла, што «ў найбліжэйшы час праблема з доўгам можа быць вырашана». Паводле яе слоў, «чакаецца пагашэнне доўгу».
Як паведамлялася, у канцы мая кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заявіў, што беларускі бок мае доўг за пастаўкі газу з пачатку гэтага года ў памеры $165,57 млн. У Мінэнерга Беларусі ў сваю чаргу заявілі аб адсутнасці запазычанасці і канстатавалі рознагалоссі па вызначэнні цаны прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці.
Кіраўнік «Газпрама» тады падкрэсліў, што пагашэнне доўгу дазволіць пачаць перамовы аб цане на газ з 2021 года.
0
0
0
0
0
0