Пра гэта ён распавёў падчас сустрэчы ў Гомелі з мясцовым актывам, піша БелТА.

«Адзін з найважнейшых участкаў маёй прэзідэнцкай працы —адраджэнне Палесся. Я вельмі люблю тут бываць, душой прыкіпеў да гэтых месцаў. Калі я быў тут у першыя гады прэзідэнцтва, карціна была жудасная», — адзначыў Лукашэнка.

«Я памятаю тыя, можна сказаць, далёкія па нашых мерках часы і зусім недалёкія па мерках гісторыі, калі нам, кінутым на волю лёсу пасля распаду Савецкага Саюза, прыйшлося пераадольваць наступствы чарнобыльскай катастрофы. Гэта былі вельмі цяжкія часы. Яны былі цяжкія не толькі тым, што мы былі босыя, без штаноў, галодныя, не толькі таму, што ў нас не было сродкаў для таго, каб жыць і існаваць. Праблема заключалася ў тым, што мы не ведалі, як зрабіць лепш», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0