Фота Надзеі Бужан
Мікалай Статкевіч перадаў праз сваю жонку Марыну Адамовіч пажаданні і падтрымку беларусам.
«Статкевіч упэўнены, што ў Беларусі не адбудуцца перамены, пакуль не сфарміруецца грамадзянская супольнасць, кажа Марына Адамовіч. — Перамены не адбудуцца, пакуль людзі не адчуюць сябе грамадзянскай супольнасцю. Сёння мы перажываем унікальны момант, калі нашы мары могуць спраўдзіцца»
Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая, калі ён ехаў на пікет на Камароўку, і адправілі ў турму на Акрэсціна. Суд двойчы прысудзіў яму па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Статкевіч меў выйсці на волю 30 чэрвеня, але стала вядома, што яго затрымліваюць у крымінальнай справе за «падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (як і паплечнікаў Ціханоўскага паводле арт. 342).
Адвакат назваў абвінавачванне цыркам.