Першая расійская вакцына ад каранавіруснай інфекцыі, у стварэнні якой удзельнічалі вайсковыя спецыялісты і навукоўцы з Нацыянальнага даследчага цэнтра ім. Гамалеі, гатовая. Пра гэта паведаміў aif.ru першы намеснік міністра абароны РФ Руслан Цалікаў.

«Канчатковыя ацэнкі вынікаў выпрабаванняў ужо зробленыя. На момант выпіскі ўсе без выключэння добраахвотнікі, атрымаўшы імунітэт ад каранавіруса, адчувалі сябе нармальна», - паведаміў Цалікаў выданню.

Расія знаходзіцца на 4 месцы па колькасці інфікаваных каранавірусам (777 468 чалавек, паводле Сусветнай метрыкі). Ад каранавіруса ў краіне памерлі 12 427 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0