Ізраільскі ўрад ухваліў пагадненне з еўрапейскімі краінамі аб будаўніцтве газаправода, які будзе забяспечваць Еўропу прыродным газам, піша Reuters. Такім чынам Ізраіль можа стаць новым пастаўшчыком для Еўропы.

Трубаправод EastMed, які пройдзе па дне Міжземнага мора, прызначаны для транспарціроўкі газу з Ізраіля і Кіпра ў Грэцыю, Італію і іншыя еўрапейскія краіны. Яго будаўніцтва ацэньваецца ў шэсць мільярдаў еўра, запуск плануецца ў 2025 годзе.

Газаправод будзе транспартаваць 10 мільярдаў кубаметраў газу штогод з магчымасцю падваення прапускной магутнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0