Вераніка Цапкала звярнулася да сілавікоў падчас стрыму Свабоды. На яе думку «яны такія ж грамадзяне і большасць з іх прыстойныя людзі».
Фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц.
«Яны давалі прысягу свайму народу і сваёй айчыне. Яны не змогуць падняць руку і тым больш адкрыць агонь па сваім народзе. Памятайце, што ў натоўпе можа быць вашая маці, жонка, сястра ці проста добры сябра. Не страляйце ў свой народ, ніколі», — сказала Цапкала.





