Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі па колькасці пікетаў кандыдатаў у прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі.
Святлане Ціханоўскай і яе давераным асобам дазволілі правядзенне 160 перадвыбарчых пікетаў: абсалютная большасць з іх пройдзе ў Мінску (156), 2 у Мінскай вобласці і па адным — у Гомельскай і Магілёўскай.
Лідар па колькасці запланаваных сустрэч з выбарцамі — Андрэй Дзмітрыеў. Ён і яго каманда збіраюцца арганізаваць ажно 214 пікетаў, найбольш у Мінску — 145.
У Чэрачня ўсе 138 пікетаў пройдуць выключна ў сталіцы, да рэгіёнаў яго каманда не даедзе.
Уражваюць маштабы перадвыбарчай кампаніі Ганны Канапацкай: яна не падала ніводнай заяўкі на правядзенне перадвыбарчых пікетаў.





