Вакцына супраць каранавіруса, якую распрацавалі ў Оксфардскім універсітэце, выглядае бяспечнай і трэніруе імунную сістэму, піша ВВС.
Выпрабаванні, у якіх удзельнічалі 1077 чалавек, паказалі, што пасля ін'екцыі пачалі выпрацоўвацца антыцелы і лейкацыты, якія здольныя змагацца з каранавірусам.
Вынікі выглядаюць шматабяцальнымі, аднак пакуль што невядома, ці дастаткова гэтага, каб забяспечыць абарону.
Брытанія ўжо замовіла 100 мільёнаў доз вакцыны.





