Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксей Навальны абвясціў пра закрыццё арганізацыі. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter-акаўнце.

Навальны патлумачыў такое рашэнне тым, што Арбітражны суд Масквы абавязаў яго выплаціць каля 410 тысяч даляраў кампаніі «Маскоўскі школьнік». Паводле яго слоў, аддаваць такую буйную суму бессэнсоўна.

Апазіцыянер паведаміў, што арганізацыя будзе працаваць пад іншай юрыдычнай асобай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0