Новы пасол Беларусі ў ЗША Алег Краўчанка плануе ў жніўні адбыць у Вашынгтон. Гэтая інфармацыя прагучала сёння на сустрэчы Лукашэнкі з новымі кіраўнікамі беларускіх дыпмісій, перадае БелТА.
«У Амерыцы прыйдзецца пачынаць усё спачатку. Справішся?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.
«Вельмі шмат будзе залежаць ад тваёй працы. Гэта мы яшчэ дэталёва потым абмяркуем, праз міністра я перадам некаторыя рэчы. Нам патрэбныя будуць падтрымка і дапамога ад Злучаных Штатаў Амерыкі, асабліва ў гэты перыяд у фінансавай сферы ў сувязі з каранавірусам, — заявіў Лукашэнка. — Там у нас нядрэнныя перспектывы».





