Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт Гродзенскай вобласці ўхваліў рашэньне № 637 «Аб стварэнні і ўстаноўцы помніка Шарлю дэ Голю», піша Радыё Свабода.

На сайце выканкама ўдакладняецца, што рашэнне падрыхтаванае на падставе палажэння Саўміна аб парадку стварэння твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва дзеля развіцця Шчучына як аднаго з турыстычных цэнтраў краіны, прыцягнення турыстаў, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Помнік збіраюцца паставіць у рамках праекту ўшанавання памяці французскага палітыка Шарля дэ Голя (1890—1970) да 130-годдзя з дня яго нараджэньня.

29 ліпеня запланаваная сумесная прэс-канферэнцыя пасла Дыд’е Канэса і намесніцы старшыні Шчучынскага райвыканкама Алены Пасюты, на якой будуць агучаныя ўмовы конкурсу на праект помніку.

Менавіта ў Шчучыне падчас Першай сусветнай вайны ад ліпеня па верасень 1916 года ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных разам з іншымі французскімі афіцэрамі знаходзіўся капітан Шарль дэ Голь — будучы генерал і прэзідэнт Францыі.

Шарль дэ Голь у гады Першай сусветнай знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Шчучыне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0