Government.by

Government.by

Экс-міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Мікулёнка прызначылі першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на тэлеграм-канал тэлеканала АНТ.

Раней гэтую пазіцыю ў Мінгарвыканкаме займаў Фёдар Рымашэўскі.

Са жніўня 2018-га да 4 чэрвеня 2020-га Мікулёнак кіраваў міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Пісалася, што за час яго кіраўніцтва, як мінімум, у Беларусі былі прынятыя новыя, больш прагрэсіўныя будаўнічыя нормы.

Дзмітрый Мікулёнак нарадзіўся ў 1973 годзе. Прайшоў шлях ад інжынера, майстра па будаўніцтве, з 2004 па 2006 год быў галоўным спецыялістам УКБ Мінгарвыканкама, затым — намеснікам дырэктара УКБ па будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі. З 2011 года да таго, як стаў міністрам архітэктуры і будаўніцтва, кіраваў УКБ Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0