19 ліпеня ў 12:08 выратавальнікам паступіла паведамленне пра падлетка, які згубіўся ў лесе каля вёскі Завідаўка Клімавіцкага раёна.

Высветлілася, што ён разам з маці і зводнай сястрой паехаў на роварах у лес у ягады і заблукаў. На момант паступлення інфармацыі яго месцазнаходжанне было невядома.

Для правядзення пошукаў былі задзейнічаны ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі і работнікі лясгаса. У 13:15 падлетка на лясной дарозе знайшлі работнікі МНС.

У медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0