Фота з тэлеграм-канала Пул першага
За акіян з'едзе Алег Краўчанка (быў намеснікам міністра замежных спраў). Пасада пасла была вакантнай 12 гадоў, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.
Пра аднаўленне дыппрадстаўніцтваў на ўзроўні паслоў Мінск і Вашынгтон заявілі ў верасні 2019 года, калі Лукашэнка сустракаўся з Дэвідам Хэйлам. Намеснік дзяржсакратара ЗША тады сказаў: «Мы лічым, што сёння гістарычны момант у беларуска-амерыканскіх адносінах».
Паслом ЗША у Беларусі прызначана Джулі Фішэр.





